У інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Жлобінскім раёне прыйшла Каляда
15.01.2026

13 студзеня 2026 года ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Жлобінскім раёне прыйшла Каляда. Інспекцыю наведалі выхаванцы ДУА “Жлобінскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі”, якія паказалі тэатралізаванае прадстаўленне. 

Выхаванцы падрыхтавалі супрацоўнікам інспекцыі вершыі танцы, кожны змог пакарміць, патанчыць і расказаць верш казе, а таксама праявіць свае творчыя здольнасці. Напрыканцы прадстаўлення супрацоўнікі інспекцыі ўручылі кожнаму дзіцяці салодкі падарунак і энцыклапедыю падатковай граматнасці. Свята падаравала ўсім удзельнікам добры настрой, незабыўныя ўражанні і стала яшчэ адным крокам да захавання і передачы багатай культурнай спадчыны. 

IMG-12982a8f54b1bf45f8982c2aecb7d36b-V.jpg