Гомельская лыжня 2026
27.01.2026

У біятлонным комплексе «Сож» стартавала галоўная зімовая падзея года – абласное спартыўнае свята «Гомельская лыжня – 2026».

Гомельская лыжня – гэта не толькі традыцыйная зімовая спартыўная падзея, але і важная частка культурнага жыцця горада Гомеля.

І гэты год не выключэнне, 24 студзеня 2026 года «Гомельская лыжня» сабрала любіцелей лыжнага спорту, уключаючы работнікаў інспекцыі Міністэрства па падатках і сборах Рэспублікі Беларусь па Савецкім раёне г. Гомеля.

Лыжны марафон стаў чарговым крокам да папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Работнікі інспекцыі праявілі сябе не толькі як балельшчыкі, але і як актыўныя ўдзельнікі. Наш удзел у Гомельскай лыжні падкрэслівае важнасць здаровага ладу жыцця і фізічнай актыўнасці. Лыжныя гонкі садзейнічаюць умацаванню каманднага духу, паляпшэнню фізічнай формы і стварэнню пазітыўнага іміджу сярод калег і грамадскасці.

Мы ўпэўненыя, што такія зімовыя святы выдатна ўмацоўваюць камандны дух, натхняюць на новыя здзяйсненні – і ў спорце, і ў працы.

IMG_6514.jpg
IMG_6591.JPG
IMG_6600.JPG
IMG_6501.jpg