Конкурс беларускiх страў
У межах праекта «Кожная пятнiца – роднае, сваё» сярод супрацоўнікаў iнспекцыi па падатках i зборах па Цэнтральным раёне г. Гомеля праведзены конкурс беларускiх страў.
Кулiнарнае мерапрыемства накiравана на захаванне традыцый i папулярызацыю нацыянальнай кухнi.
Удзельнiкi адказна паставiлiся да конкурсу i прадэманстравалi не толькi свае кулiнарныя таленты, але i яскрава i цiкава прэзентавалi конкурсныя стравы, расказаўшы пра iх на беларускай мове і прыбраўшыся ў народныя касцюмы. Акрамя таго, працаўнiкi праявiлi сябе ў творчым жанры, склаўшы вершы пра сваю страву:
“Усё гатавалі ад душы,
Рацэпт мы з бульбаю знайшлі,
Каўбасы,сала, калдуны,
Мачанка, клёцкi, пiражкi.
І хутка госці зразумелі -
Смачнейшага нічога мы не елі.”
На суд журы былi прадстаўлены такiя справы, як дранiкi, хатнiя каўбаскi, бульбяныя пiражкi, мачанка, зацiруха i шмат iншага.
Конкурс дазволiў не толькi атрымаць асалоду ад смачнай ежы, але і больш даведацца пра гiсторыю и традыцыi беларускай кухнi.