Тыдзень роднай мовы: выстава кнiг
Міжнародны Дзень роднай мовы адзначаецца ў Беларусі 21 лютага. Да гэтага дня прымеркаваны цэлы тыдзень тэматычных мерапрыемстваў.
Мы не засталіся ўбаку, і ў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Савецкім раёне г.Гомеля адбылася тэматычная выстава кніг на беларускай мове.
Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю роднай мовы, далучэнне да літаратурнай спадчыны нашай краіны і умацаванне павагі да моўнай культуры. Мэта выставы – абуджэнне цікавісці да роднай мовы і падтрыманне традыцыі чытання.
Выстава выклікала жывую зацікаўленнасць у калектыва інспекцыі. Многія адзначылі, як важна захоўваць і перадаваць моўную спадчыну пакаленням. Мерапрыемства стала яркай і значнай падзеяй, нагадаўшы ўсім пра каштоўнасць і прыгажосць нашай беларускай мовы.