Аб удзеле ў адкрыцці праекта «Прасоўванне»
Актывісты першаснай арганізацыі ГА "БРСМ" ІМПЗ па Навабеліцкаму раёну г. Гомеля прынялі ўдзел у адкрыцці праекта «Прасоўванне». Гэта сацыяльна значны праект, накіраваны на дапамогу падлеткам і моладзі, уключаючы тых, хто мае асаблівасці псіхафізічнага развіцця. Ён з'яўляецца лагічным працягам і пашырэннем ініцыятывы дзіцячага інклюзіўнага цэнтра «Звычайныя людзі».
Праект атрымаў грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рэалізуецца на базе Гомельскага гарадскога цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі пры падтрымцы Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта і БРСМ.
Задачы праекта ўключаюць развіццё эмацыйнасці і эмпатыя ва ўдзельнікаў, навучанне эфектыўнай камунікацыі, каманднай працы ўменню дапамагаць людзям з асаблівымі патрэбамі-навыкам, неабходным для валанцёрскай дзейнасці.
Ганаровай госцяй мерапрыемства стала начальнік аддзела ідэалагічнай работы камітэта ідэалагічнай работы моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Вольга Аляксандраўна Дацэнка. Загадчыца цэнтра Вераніка Ражкова ў сваім выступе падкрэсліла, што праект нарадзіўся з вопыту цэнтра «звычайныя людзі» і апраўлены на стварэнне ўнікальнай экасістэмы, дзе кожны малады чалавек, незалежна ад стартавых магчымасцяў, атрымае ключы да свайго патэнцыялу.
Адкрыццё праекта працягнулася яркім канцэртам, які падрыхтавалі творчыя калектывы г. Гомеля.