Супрацоўнікі інспекцыі МПЗ па Цэнтральным раёне г. Гомеля наведалі выхаванцаў Улукаўскай спецыяльнай школы-інтэрната
05.06.2026
У Міжнародны дзень абароны дзяцей супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Цэнтральным раёне г. Гомеля наведалі выхаванцаў Улукаўскай спецыяльнай школы-інтэрната.
Віншаванне атрымалася па-сапраўднаму цёплым і душэўным. Для дзяцей былі перададзены не толькі неабходныя рэчы, але і цацкі, а таксама салодкія пачастункі. Усе падарункі былі набыты на сродкі, сабраныя калектывам інспекцыі спецыяльна для гэтай добрай справы.
У адказ ад дзяцей і педагогаў школы прагучалі словы падзякі за клопат і праяўленую ўвагу. Такія сустрэчы сталі ўжо добрай традыцыяй, нагадваючы кожнаму з нас, што шчасце дзяцей - галоўная каштоўнасць, якая аб'ядноўвае ўсіх.