Прадстаўнікі інспекцыі Мiнiстэрства па падатках i зборах па Калiнкавiцкiм раёне ўшанавалі памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне
23.06.2026

22 чэрвеня 2026 года прадстаўнікі працоўнага калектыва iнспекцыi Мiнiстэрства па падатках i зборах па Калiнкавiцкiм раёне прынялi ўдзел у мiтынгу, прысвечаным 85-й гадавiне пачатку Вялiкай Айчыннай вайны, Дню ўсенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны i генацыду беларускага народа. Усклалi кветкi да помніка на месцы вайсковага пахавання. Прынялi ўдзел у агульнарэспублiканскай хвiлiне маўчання.

Мiнулi дзесяцiгоддзi, але мы беражлiва ахоўваем памяць пра мiльёны нявiнных ахвяр, забiтых у фашысцкай няволi, i аб подзвiгу вызвалiцеляў, якiя коштам свайго жыцця абаранiлi нашу Радзiму.

1782132483696645.jpg
IMG-3b082fba2c725daa82d06688b40b5b41-V.jpg
IMG-9a05dc5436fb0b546cffa29d375bf519-V.jpg
IMG-b8ced8f6bd8fd321f6395f8b687f6191-V.jpg