Няглюбскае тканне: ад ручніка да ЮНЕСКА
27.08.2026

Работнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Савецкім раёне г. Гомеля 22.08.2026 наведалі фестываль ткання «Кросенцы» ў аг. Няглюбка Веткаўскага раёна.

«Кросенцы» – гэта традыцыйнае свята і фестываль ткання, які праходзіць у Няглюбцы Веткаўскага раёна. Падзея прысвечана знакамітым на ўвесь свет няглюбскім ручнікам і народным рамёствам, якія ствараюцца мясцовымі майстрынямі на драўляных кроснах.

Няглюбскае тканне прызнана матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі, а ў 2025 годзе традыцыя была ўключана ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

Праграма свята была вельмі насычанай: на фестывалі працавалі выставы-продажы майстроў народных мастацкіх промыслаў; праходзіла дэфіле ў няглюбскіх нацыянальных касцюмах; працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі і фотазоны; праходзілі майстар-класы, а таксама рэканструкцыя абраду «Дажынкі» ад Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава і народнага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля «Стаўбунскія вячоркі».

«Кросенцы» – гэта свята, якое вучыць бачыць прыгажосць у стараннай працы і шанаваць сувязь часоў.

IMG_7938.jpeg
IMG_7947.jpeg
IMG_8044.jpeg
IMG_8050.jpeg
IMG_8053.jpeg
IMG_8056.jpeg
IMG_8062.jpeg
IMG_8064.jpeg
IMG_8077.jpeg
IMG_8082.jpeg
IMG_8088.jpeg
IMG_8103.jpeg
IMG_8168.JPG