Супрацоўніцы ІМПЗ па Жлобінскім раёне паказалі свае таленты на выстаўцы ў Год беларускай жанчыны
14.09.2026

25.08.2026 года ў рамках Года беларускай жанчыны ў інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Жлобінскім раёне адбылося незвычайнае і вельмі цёплае мерапрыемства — выстаўка «Гонар і справа беларускай жанчыны». Галоўнай яе асаблівасцю стала тое, што ўсе экспанаты былі падрыхтаваны выключна супрацоўніцамі інспекцыі. Яны паказалі не толькі прафесійныя якасці, але і свае таленты ў хатняй гаспадарцы, кулінарыі і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.

На выстаўцы можна было ўбачыць вырабы, створаныя рукамі жанчын: вышытыя ручнік і сурвэткі, вязаныя цацкі, вырашчаная гародніна і нават самаробны чай.

Самай «смачнай» часткай выстаўкі стаў кулінарны куток. Супрацоўніцы прынеслі ўласнаручна звараны беларускі боршч, румяныя дранікі, бліны, аладкі і сала.

Усі прысутныя маглі не толькі палюбавацца працамі, але атрымаць майстар-клас па стварэнні самаробных цацак і паспрабаваць прыгатаваныя стравы, абмяняцца рэцэптамі і парадамі па вырошчванні гародніны.

Выстаўка «Гонар і справа беларускай жанчыны» стала яркім пацвярджэннем таму, што беларуская жанчына, як і яе жыццё, шматгранная: гонар беларускай жанчыны — не толькі ў працоўных дасягненнях, але і ў яе ўменні ствараць цяпло вакол сябе, на талерцы і на зямлі.

Collage_20260826_144957.jpg