Супрацоўнікі ІМПЗ па Жлобінскім раёне адзначылі Дзень народнага адзінства тэматычнай акцыяй
18.09.2026

17.09.2026 супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Жлобінскім раёне ў Дзень народнага адзінства на першым паверсе інспекцыі размясцілі святочны тэматычны плакат, які з першых хвілін прыцягваў увагу кожнага, хто ўвайшоў. Галоўным упрыгожаннем экспазіцыі сталі васількі — адзін з самых яркіх і пазнавальных сімвалаў роднай зямлі, які ўвасабляе чысціню, вернасць і душэўнасць, і правялі ўнутраную цёплую акцыю: на пялёстках і пупышках рукатворных васількоў кожны супрацоўнік пакінуў важнае пасланне. Супрацоўнікі напісалі на васільках словы, якія з'яўляюцца фундаментам моцнага грамадства і моцнай дзяржавы: «сяброўства», «узаемаразуменне», «любоў», «клопат», «мір», «падтрымка».

Дзень адзінства — гэта свята, якое нагадвае нам аб важнасці згуртаванасці, падтрымкі і павагі адзін да аднаго. Так супрацоўнікі інспекцыі паказалі, што за строгай формай і дзяржаўнымі задачамі заўсёды стаяць звычайныя людзі, якія шануюць мір, дабро і простыя чалавечыя каштоўнасці.

image_17_09_26_10_47.jpeg