Фотачэлендж, прысвечаны Году беларускай жанчыны
24.08.2026
Работнікі інспекцыі МПЗ па Партызанскім раёне г. Мінска прынялі актыўны ўдзел у фотачэленджы, прысвечаным Году беларускай жанчыны.
Жанчыны з рознымі лёсамі, характарамі, але з агульнай рысай – любоўю да сваёй Радзімы і справы, якой яны служаць, прадэманстравалі свае фотагісторыі аб клопаце і адказнасці, аб працы і творчасці, аб сіле і жаночай мудрасці.
Сучасная беларуская жанчына – гэта гарманічнае спалучэнне традыцыйных каштоўнасцяў, актыўнай прафесійнай самарэалізацыі і знешняй прывабнасці!