Мова, культура і мы: як у Полацкай інспекцыі адзначылі Дзень роднай мовы
27.02.2026

21 лютага – асаблівы дзень, калі мы звяртаемся да сваіх каранёў і з гонарам гаворым на роднай мове. Гэта Міжнародны дзень роднай мовы, які ў Беларусі адзначаюць з 2009 года. У гэтым годзе мы не засталіся ўбаку! Інспекцыя па Віцебскай вобласці запусціла цікавы чэлендж-конкурс “Знайдзі арнамент” і калектыў інспекцыі па Полацкім раёне з радасцю яго падтрымаў. Задача была творчай і вельмі сімвалічнай: стварыць фотакалажы на фоне беларускага арнаменту. Такія акцыі нагадваюць сваю спадчыну і мову, якая нас аб’ядноўвае.

1000018231.jpg
1000018232.jpg
1000018233.jpg